Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. 8 марта в Дзержинской ЦРБ умерли роженица и ребенок
  2. Лукашенко предложил открыть заведения этой сети ресторанов в районных центрах
  3. Экс-сотрудник Betera рассказал о своей работе в этом онлайн-казино. Теперь на него написали девять заявлений в милицию
  4. Сын пропагандистки поступил в Москву — в Беларуси его считают уклонистом. Мать обратилась к Лукашенко
  5. «Ни фига себе». В TikTok рассказали о курьезном случае по «тунеядству»: в истории — попадание в базу «иждивенцев» и звонки из милиции
  6. Доллар стремительно дорожает: что будет с курсами в середине марта? Прогноз по валютам
  7. «Мне даже обидно». Лукашенко задался вопросом, зачем «создавал ПВТ, продвигал айтишников», и вспомнил 2020 год
  8. ГосСМИ Ирана назвали нового верховного лидера страны
  9. Беларусский акционист разослал по российским школам брошюры в стиле нацистской Германии с лицами пропагандистов — как отреагировали
  10. Из-за украинского контрнаступления Россия стоит перед дилеммой — вот о чем речь
  11. Минчанка забронировала столик в престижном ресторане на 8 марта. В преддверии праздника ее попросили внести депозит — 800 рублей
  12. Влюбленная пара отправилась в поход по местам съемок «Властелина колец». Они не подозревали, что это закончится кошмаром
  13. Кто те девушки, которые «случайно» оказались в Mak.by во время визита Лукашенко? Узнали
  14. Разгадка феномена ясновидящей бабы Ванги оказалась чрезвычайно простой. Вот кто использует ее в своих интересах


Найбуйнейшую беларускую незалежную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця сёлета ўручалі 12-ы раз. Цырымонія прайшла ў Гданьску. А пераможцай стала пісьменніца і журналістка з Падляшша Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценцы старога лесу. Гісторыі людзей Белавежскай пушчы», піша «Наша Ніва». Журы конкурса назвала яе кнігу «добра задакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа».

Уручэнне літаратурнай прэміі Ежы Гедройця. Гданьск, 25 лістапада 2023 года. Фота: "Белсат"
Уручэнне літаратурнай прэміі Ежы Гедройця. Гданьск, 25 лістапада 2023 года. Фота: «Белсат»

Ганна Кандрацюк (Ганна Кандрацюк-Свярубская) нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. З 1993 працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Яе рэпартажы і кніжкі перакладзеныя на польскую і англійскую мовы.

«Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі… Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў», — адзначыў яе кнігу Уладзімір Арлоў.

Другое месца — у Сцяпана Стурэйка і яго кнігі «Пасажыры карабля Тэсея».

Сцяпан Стурэйка нарадзіўся і вырас у Гродна. Гісторык і культурны антраполаг, доктар гуманітарных навук, дацэнт ЕГУ. З 2007 года актыўна публікуе даследаванні, прысвечаныя пытанням гісторыі і культурнай спадчыны. «Пасажыры карабля Тэсэя» — першая мастацкая кніга аўтара.

— Усе творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях, — кажа пісьменнік пра сваю кнігу.

Трэцяе месца дасталася Сяргею Лескецю за кнігу «Шэпт».

Сяргей Лескець — фатограф, гісторык, этнограф. У творчасці надае перавагу тэмам традыцыйнай культуры, сямейных каштоўнасцяў, паўсядзённага жыцця. Збірае архіў аматарскай фатаграфіі. Дзевяць гадоў таму ён пачаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Вандруючы ад вёскі да вёскі, Сяргей Лескець шукаў чараўніц, знахарак і траўніц. У кнізе «Шэпт» чытач зможа адчуць смак падарожжа і пабачыць амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці.

У кароткім спісе прэміі былі:

  • Алег Дашкевіч, «З вышыні птушынага палёту»,

  • Сяргей Лескець, «Шэпт»,

  • Ганна Кандрацюк, «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»,

  • Сцяпан Стурэйка, «Пасажыры карабля Тэсэя»,

  • Іна Снарская, «Зачараваны скарб»,

  • Макс Шчур, «Там, дзе нас няма» .

Сёлета творы ўдзельнікаў ацэньвалі шасцёра літаратурных экспертаў:

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, эсэіст і выкладчык літаратуры, аўтар дзесяці кніг паэзіі і аднаго зборніка вершаў для дзяцей.

Катажына Дрозд-Урбаньска — кандыдат філялягічных навук, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага унівэрсітэта. Даследуе гісторыю беларускай літаратуры, сучасную беларускую літаратуру, культуразнаўства.

Ціхан Чарнякевіч — літаратар, крытык, галоўны рэдактар сайта bellit.info.

Ева Вежнавец (Святлана Курс) — пісменніца, лаўрэатка прэміі імя Ежы Гедройця 2020 года за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург. Прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 году. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог журналіст «Радыё Свабоды» Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікненьня. Кніга першая».