Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне нават крыўдна». Лукашэнка задаўся пытаннем, навошта «ствараў ПВТ, прасоўваў айцішнікаў», і ўспомніў 2020 год
  2. Дзяўчаты трапілі ў непрыемнасці пасля таго, як праспявалі «Матушка-земля» ў гардэробе кавярні
  3. «Мы з адвакатам сядзелі ў кабінеце і ўсё чулі». Экс-супрацоўнік Betera прыйшоў судзіцца з былым працадаўцам, а той зладзіў кол-цэнтр
  4. Хто тыя дзяўчаты, якія «выпадкова» апынуліся ў Mak.by падчас візіту Лукашэнкі? Даведаліся
  5. Стала вядома, куды працаўладкаваўся адзін з экс-супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі — «Бюро»
  6. Мінчанка зарэзервавала столік у прэстыжным рэстаране на 8 сакавіка. Напярэдадні свята яе папрасілі ўнесці дэпазіт — 800 рублёў
  7. Даляр імкліва даражэе: што будзе з курсамі ў сярэдзіне сакавіка? Прагноз па валютах
  8. Беларусский акционист разослал по российским школам брошюры в стиле нацистской Германии с лицами пропагандистов — как отреагировали
  9. У Магілёве і ваколіцах — успышка вельмі заразнага віруса, асабліва небяспечнага для некаторых людзей
  10. Сын пропагандистки поступил в Москву — в Беларуси его считают уклонистом. Мать обратилась к Лукашенко
  11. «Уся партыя антыбіётыку знятая па ўсёй краіне». Галоўная доктарка пракаментавала смерць парадзіхі
  12. ГосСМИ Ирана назвали нового верховного лидера страны
  13. Мінчук падараваў бацьку кватэру і гараж. Пракурор прыйшоў з пытаннямі да новага ўладальніка, той на іх адказаў няправільна — угоду скасавалі
  14. «Ни фига себе». В TikTok рассказали о курьезном случае по «тунеядству»: в истории — попадание в базу «иждивенцев» и звонки из милиции
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.